Усе навіны

Піке заўважылі з гадзіннікам Casio i за рулём Renault Twingo. Шакіра спявала, што Жэрар прамяняў на iх Ferrari і Rolex

15 студзеня 2023, 22:05

Былога гульца «Барселоны» Жэрара Піке заўважылі за рулём Renault Twingo.

Экс-футбалiст прыехаў на гэтай машыне да штаб-кватэры іспанскай медыялігі, зрабіўшы такім чынам чарговы рэверанс у бок Шакіры.

Раней Піке прыйшоў на стрым у гадзіннiку Casio і сказаў, што кампанія стала спонсарам іспанскай медыялігі.

Нагадаем, да гэтага Шакiра выпусціла песню пра раставанне з Піке, у якой былі словы: «Ты прамяняў Ferrari на Twingo, Rolex на Casio».