Усе навіны

Арцём Чалядзінскі: «Мінск» не можа рэалізаваць моманты і адначасова прапускае»

1 траўня, 08:43

Галоўны трэнер «Мінска» Арцём Чалядзінскі падвёў вынікі матчу супраць «Гомеля» (0:2).

– Газон быў добры, але было відаць, што вільготны і камандзе цяжка давалася гульня. Да таго ж і свяціла ледзь-ледзь. Калі коратка, хацелі атрымаць перамогу, але пакуль што не атрымліваецца ў нас. На тое ёсць прычыны: не можам рэалізаваць моманты і ў той жа час прапускаем. Над гэтым трэба пакуль што працаваць, – адзначыў Чалядзінскі.