Усе навіны

Украінскі футбаліст Папарыга перайшоў у «Нёман»

17 студзеня 2023, 14:51

23-гадовы ўкраінскі нападаючы Раман Папарыга перайшоў у «Нёман». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе клуба.

Мінулы сезон Папарыга правёў за «Энергетык-БДУ». У складзе клуба футбаліст выступіў у 29 матчах, забіў 2 мячы і аддаў 9 выніковых перадач.

Кантракт Папарыгі з «Нёманам» разлічаны да канца гэтага сезона.