Усе навіны

Экс-гулец «Шахцёра» Дарба пяройдзе на правах арэнды ў «Астану» (goalkz.kz)

21 студзеня 2023, 22:42

Гамбійскі форвард «Аль-Наср» з Дубая Дэмба Дарба пяройдзе ў «Астану» на правах арэнды з магчымым выкупам.

Пра гэта паведамляе goalkz.kz.

У мінулым сезоне Дарба згуляў 11 матчаў за «Шахцёр» у вышэйшай лізе, забіў 5 мячоў і аддаў 2 галявыя перадачы. У сезоне-2021 футбаліст правёў за салігорскі клуб 29 матчаў, забіў 19 мячоў, аддаў 8 галявых перадач.