Усе навіны

Гендузі блізкі да пераходу ў «Астан Вілу»

22 студзеня 2023, 16:37

Паўабаронца «Марселя» Матэа Гендузі блізкі да таго, каб стаць гульцом «Астан Вілы», паведамляе журналіст Нікола Скіра.

Раней паведамлялася, што «Марсель» хоча атрымаць за гульца 50 мільёнаў еўра, а англійскі клуб гатовы даць 25-30 мільёнаў.

Футбаліст гатовы ўз'яднацца са сваім былым трэнерам па Арсенале Унаі Эмеры. Сам Эмеры разглядае яго як галоўную трансферную мэту

«Марсель» выкупіў 23-гадовага француза ў «Арсенала» за 11 млн еўра летам 2022-га года.

На яго рахунку 3 галы і 3 выніковыя перадачы ў 25 матчах гэтага сезона.