Усе навіны

«Тотэнхэм» пачаў перамовы з Пачэціна пра вяртанне аргенцінца ў клуб

23 студзеня 2023, 09:44

Кіраўніцтва «Тотэнхэма» пачало прамыя перамовы з былым трэнерам Маўрысіё Пачэціна датычна яго вяртання, паведамляе журналіст Марка Кантэрыё.

Аргенцінец ужо працаваў з лонданскім клубам з мая 2014-га па лістапад 2019 года, даходзячы разам з камандай да фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Яшчэ адзін прэтэндэнт на пасаду наступнага галоўнага трэнера «шпор» – Томас Тухель.

Раней стала вядома, што 53-гадовы Контэ не хоча падаўжаць кантракт з «Тотэнхэмам» і плануе вярнуцца ў Серыю А.