Усе навіны

«ПСЖ» упэўненыя ў тым, што атрымаецца падоўжыць кантракт з Месі (Бэн Джэйкабс)

24 студзеня 2023, 15:11

«ПСЖ» захоўваюць упэўненасць у тым, што атрымаецца падпісаць новы кантракт з нападаючым Ліянелем Месі, паведамляе журналіст Бэн Джэйкабс.

Клуб хацеў бы падпісаць з Месі кантракт на год з опцыяй падаўжэння яшчэ на год. Цяперашняя дамова такой опцыі не прадугледжвае.