Усе навіны

38-гадовы Ціагу Сілва падоўжыў кантракт з «Чэлсі»

11 лютага 2023, 08:23

Абаронца «Чэлсі» Ціягу Сілва працягнуў кантракт, паведамляе афіцыйны сайт клуба. Новае пагадненне дзейнічае да лета 2024 года.

«Шчыра кажучы, я вельмі рады працягнуць выступы за «Чэлсі». Калі я падпісаў тут свой першы кантракт, ён быў усяго на адзін год. Цяпер ужо чацвёрты! Я не мог гэтага ўявіць, але для мяне гэта вельмі асаблівы момант – падпісаць кантракт і застацца ў «Чэлсі», – сказаў Сілва.

38-гадовы абаронца ў бягучым сезоне правёў 24 матчы за «Чэпсі» і зрабіў 2 выніковыя перадачы. Ён выступае за каманду з 2020 года і выйграў з ёй Лігу чэмпіёнаў, Суперкубак УЕФА і клубны чэмпіянат свету.