Усе навіны

Паўабаронца Лавец і нападаючы Кійко будуць выступаць за «Гомель» у сезоне-2023

13 лютага 2023, 20:45

Як паведамляе прэс-служба «Гомеля», клуб падпісаў кантракты з паўабаронцам Юрыем Лаўцом і нападаючым Арцёмам Кійко.

Кантракты з абодвума разлічаны да канца сезона-2023.

Лавец абараняў колеры «Мінска», сталічнага «Тарпеда», «Чысці», дзяржынскага «Арсенала», шведскага клуба «Эскільстуна». У ліпені 2021 года 26-гадовы паўабаронца перайшоў у «Славію», за якую правёў 41 матч у чэмпіянаце краіны, забіў 4 мячы і аддаў 2 дзейсныя перадачы.

Кійко выступаў за мінскае «Дынама», «Бярозу-2010», «Гарадзею», сталічны «Луч». З 2019 года гулец правёў 109 матчаў за дзяржынскі «Арсенал» і запісаў у свой актыў 41 гол.