Усе навіны

«ПСЖ» пацярпеў трэцяе паражэнне запар у трох розных турнірах

15 лютага 2023, 08:15

«ПСЖ» у хатнім матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў мінімальна саступіў «Баварыі» – 0:1.

Гэта трэцяе запар паражэнне для парыжан. Да гэтага каманда вылецела ад «Марселя» (1:2) у Кубку Францыі, а таксама прайграла «Манака» (1:3) у рамках Лігі 1.

Усяго ў 2023 годзе «ПСЖ» ужо мае 5 паражэнняў. Перамог у афіцыйных сустрэчах – столькі ж, яшчэ была адна нічыя.