Усе навіны

«Мілан» – «Тотэнхэм» – самы касавы хатні матч у гісторыі італьянскага футбола

16 лютага 2023, 10:15

«Мілан» зарабіў з продажу квіткоў на матч 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Тотэнхэма» (1:0) 9 133 842 еўра.

Гэта абсалютны касавы рэкорд у гісторыі італьянскага футбола, гульню на «Сан-Сіра» наведала 74 320 гледачоў.

Папярэдні рэкорд належаў гульні «Інтэр» – «Барселона» у ЛЧ у 2019 годзе, тады міланскі клуб зарабіў 7 889 495 еўра.