Усе навіны

Хаві: «Гульня рукой Фрэда – гэта чысты пенальці»

17 лютага 2023, 08:15

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві падвёў вынікі матчу з «Манчэстэр Юнайтэд» (2:2) у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

«Гэта была роўная гульня. «МЮ» – выдатная каманда, яны ў добрай фізічнай форме. Аднак мы знайшлі падыход, нават было адчуванне, што можам забіць пераможны гол.

Лічу, што гульня рукой Фрэда – гэта чысты пенальці. Пасля фінальнага свістка я сказаў аб гэтым арбітру. Гэта маё меркаванне. Не згаджаюся са словамі суддзі, што рука была блізка да цела.

Мы хацелі выйграць і мелі выдатную магчымасць у канцы сустрэчы. На жаль, не ўдалося яе рэалізаваць», – дадаў Хаві.

Фота – ESPN