Усе навіны

Мікель Артэта пра дэбютны гол Зінчанкі: «Яму спатрэбілася занадта шмат часу»

19 лютага 2023, 15:36

Галоўны трэнер «Арсенала» Мікель Артэта пракаментаваў дэбютны гол Аляксандра Зінчанкі за лонданскі клуб, які ён забіў у матчы з «Астан Вілай» (4:2).

«Яму спатрэбілася зашмат часу. Ён трэніраваў гэта, я вельмі рады за яго.

У яго было складанае дзеянне падчас першага прапушчанага гола, калі ён аддаў мяч саперніку, але ён вельмі добра адрэагаваў», – сказаў Артэта.

Зінчанка забіў першы гол за «кананіраў» у 20-м матчы. Таксама гэты забіты мяч стаў для ўкраінца дэбютным у 92 сустрэчах АПЛ.