Усе навіны

Арбітры на Еўра-2024 будуць тлумачыць рашэнне VAR толькі капітанам – парушальнікі атрымаюць жоўтую картку

14 траўня, 14:20

На Еўра-2024 арбітры будуць тлумачыць рашэнне VAR толькі капітанам зборных.

УЕФА праінфармаваў зборныя, што гэтая мера распрацавана, каб прадухіліць акружэнне арбітра некалькімі гульцамі. Капітанаў на Еўра-2024 папросяць пераканацца, што іх партнёры па камандзе не набліжаюцца да суддзі, каб дазволіць прамыя размовы паміж капітанам і рэферы.

Парушальнікі гэтага правіла, «якія выяўляюць якія-небудзь прыкметы непавагі ці нязгоды», атрымліваюць жоўтую картку.

У выпадку, калі капітан з'яўляецца брамнікам, на гэтую ролю будзе прызначаны палявы гулец, калі інцыдэнт адбудзецца на супрацьлеглым канцы поля.

Еўра-2024 пройдзе з 14 чэрвеня па 14 ліпеня ў Германіі.