Усе навіны

Асімхен забіў 100 мячоў хутчэй Месі і Раналду

19 лютага 2023, 16:57

Форвард «Напалі» Віктар Асімхен вызначыўся голам у матчы 23-га тура Серыі А супраць «Сасуола» (2:0).

24-гадовы нігерыец на 33-й хвіліне ўстанавіў канчатковы лік.

Гэты забіты мяч стаў 100-м для нападаючага ў кар'еры. Для гэтага яму спатрэбілася 197 матчаў.

47 мячоў Асімхен забіў за «Напалі», 20 – за «Шарлеруа», 18 – за «Ліль», 15 – за зборную Нігерыі.

Ліянелю Месі спатрэбілася 210 матчаў, каб забіць першыя 100 мячоў, Крышціяну Раналду – 301.