Усе навіны

Дарвін упершыню забіў пасля рэстарту АПЛ – з 28-га ўдару. У гэтым жа матчы ён траўміраваўся

19 лютага 2023, 19:21

«Ліверпуль» на выездзе перамог «Ньюкасл» (2:0) у 24-м туры АПЛ.

На 10-й хвіліне Дарвін Нуньес адкрыў лік. З моманту аднаўлення АПЛ пасля ЧС-2022 уругваец нанёс 28 удараў па варотах сапернікаў, з якіх толькі ўчорашні – у вароты «Ньюкасла» – аказаўся рэзультатыўным.

На 59-й хвіліне Нуньес пакінуў поле з-за траўмы. Юрген Клоп паведаміў, што ў гульца праблемы з плячом, пра ступень цяжкасці пашкоджання пакуль невядома.

У гэтым сезоне Дарвін згуляў у 27 матчах за «мерсісайдцаў» ва ўсіх турнірах, на яго рахунку 10 галоў і 5 асістаў. Поўная статыстыка 23-гадовага уругвайскага форварда – тут.