Усе навіны

«Нант» і «Ланс» прапанавалі згуляць кубкавы матч на нейтральным полі з гледачамі – раней гаспадароў пакаралі гульнёй з зачыненымі трыбунамі

21 лютага 2023, 10:15

У 1/4 фіналу Кубка Францыі «Нант» правядзе дамашні матч з «Лансам».

Французская футбольная асацыяцыя пакарала «Нант» матчам з зачыненымі трыбунамі з-за паводзінаў фанатаў у фінале Кубка супраць «Ніцы». Але клуб разам з «Лансам» прапанавалі альтэрнатыву – правесці вочную гульню на нейтральным полі з гледачамі на трыбунах. Клубы прапанавалі ўсе сродкі з матча накіраваць на дабрачыннасць.

RMC Sport паведамляе, што шанцаў на ўхвалу гэтай ідэі няшмат, паколькі яе агучылі ўсяго за 9 дзён да гульні.