Усе навіны

Агент Смірноў пра «Шахцёр»: «Пагляджу і на АБФФ, і на Салігорск, калі мы звернемся ў пракуратуру»

23 лютага 2023, 16:32

Расійскі футбольны агент і юрыст Антон Смірноў паведаміў аб тым, што мае намер звярнуцца ў пракуратуру ў дачыненні да «Шахцёра».

– Мяркуючы па тым, што АБФФ нічога не робіць у дачыненні да салігорскага «Шахцёра» па нашым звароце, тэму хочуць замыліць і думаюць, што гэта атрымаецца.

Сам салігорскі клуб таксама заціхарыўся і кажа, што ў яго няма дадатковых пагадненняў з фінансавымі ўмовамі.

Я пагляджу і на АБФФ, і на Салігорск, калі мы звернемся ў пракуратуру, – напісаў Смірноў.

Нагадаем, 30 студзеня сілавікамі Лукашэнка заведзена крымінальная справа на прадстаўніка «гарнякоў» за аказанне ўплыву на вынік матча чэмпіянату Беларусі па футболе. Прозвішча падазраванага не называецца. У гэты ж дзень быў затрыманы дырэктар клуба Аляксандр Марчанка.

Акрамя таго, 22 студзеня быў затрыманы ў Мінску спартыўны дырэктар «Шахцёра» Уладзімір Нідэргаyс.