Усе навіны

Мартынаў стаў самым маладым капітанам у гісторыі БАТЭ

12 траўня, 15:45

БАТЭ абыграў «Шахцёр» (3:1) у матчы 8-га тура чэмпіянату Беларусі.

У гэтай гульні каманду з капітанскай павязкай вывеў 19-гадовы абаронца Аляксандр Мартынаў.

Пасля гэтага прэс-служба клуба паведаміла, што выхаванец каманды стаў самым маладым капітанам у гісторыі БАТЭ.

Раней ім быў галкіпер Андрэй Кудравец, калі 17 верасня 2023-га выйшаў у якасці капітана ў госцевым матчы са «Смаргонню» Яму тады было 20 гадоў 15 дзён.