Усе навіны

Навоша пра вызваленне Івуліна: «Многім з нас не хапала яго пазітыву, непераможнай веры ў найлепшае. Сёння ў нас ёсць добрая нагода выпіць»

23 лютага 2023, 18:47

Заснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша адрэагаваў на вызваленне і ад’езд стваральніка канала «ЧестнОК» і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна.

– Ёсць рэдкая па сённяшніх цёмных часах добрая навіна. Саша Івулін – найлепшы спартыўны журналіст Беларусі, мужны хлопец – цяпер на волі і за межамі Беларусі. Спадзяюся, вы хутка яго ўбачыце і пачуеце.

Такім чынам, сёння ў нас ёсць добрая нагода выпіць. Не толькі ў тых, хто ведае Івуліна асабіста, але і ў большасці беларусаў.

Многім з нас не хапала яго пазітыву, непераможнай веры ў найлепшае. Саша іх здолеў захаваць за кратамі, і гатоў зноў дзяліцца з кожным.

Таму сёння я вып'ю каву. І не тую каву, якую ўжываю кожную раніцу. А вось гэтае цудоўнае каталонскае белае віно. Трымайцеся. Не губляйце надзею. Цемра не назаўсёды, – сказаў Навоша.