Усе навіны

Бізнесмен Кныровіч: «Магу павіншаваць Івуліна з вызваленнем. 2,5 гады па памерах асабістага жыцця – цэлае жыццё»

25 лютага 2023, 14:24
1

Беларускі бізнэсмэн Аляксандр Кныровіч пракаментаваў вызваленне журналіста Tribuna.com Аляксандра Івуліна.

«Па-першае, я вельмі рады, што ў журналістаў у Беларусі ёсць такі гурт, які мае нейкія маральныя прынцыпы. Бо напісаць першаму пра тое, што выйшаў Івулін, і тым самым падставіць чалавека, які яшчэ не выехаў, гэта лёгка. Такое магло адбыцца і таму я вельмі рады, што гэта не так. Што ёсць усе такі, нейкія маральныя крытэрыі.

Па-другое магу толькі павіншаваць Аляксандра, бо гэта вельмі цяжка. Я чытаў тое, што ён напісаў адразу зараз, калі прыляцеў у Грузію... Такая скупая сляза ў мяне. І магу толькі павіншаваць, што гэта скончылася ў ягоным жыцці. Два з паловай гады па стандартах калоніі гэта не так шмат, але па памерах асабістага жыцця гэтае цэлае жыццё. Я спадзяюся, што ён працягне працу. Можа, ён зноў будзе футбалістам. Не ведаю, які клуб будзем у ім зацікаўлены.

А калі глядзець увогуле, то ведаеце, гэта надзея. Калі-небудзь усё скончыцца. Скончыцца вайна, скончыцца ўлада Лукашэнкі ў Беларусі, памрэ Пуцін. І калі-небудзь не ведаю калі ўсё будзе інакш», – сказаў Кныровіч.

Нагадаем, з 3 чэрвеня 2021-га Івуліна ўтрымлівалі за кратамі ў рэжымнай Беларусі. Ён выйшаў на волю 17 лютага, цалкам адбыўшы прызначаны «судом» тэрмін у два гады калоніі за ўдзел у мірных пратэстах. 23 лютага Івулін прыляцеў у сталіцу Грузіі Тбілісі, да гэтага моманту аб яго вызваленні не аб'яўлялі ў мэтах бяспекі.