Усе навіны

Футбольная асацыяцыя Англіі заклапочаная наплывам легіянераў

5 сакавіка 2023, 12:28

Футбольная асацыяцыя Англіі выказала занепакоенасць з нагоды наплыву замежных зорак у англійскі футбол, выкліканага непрадказальным наступствам Brexit.

На мінулым тыдні ўсяго 28% гульцоў, якія прынялі ўдзел у матчах АПЛ, былі ангельцамі (і 30%, калі браць увесь сезон).

За апошнія два трансферныя вокны англійскія клубы падпісалі ўдвая больш легіянераў, чым у любыя папярэднія перыяды.

Пасля Brexit клубам стала цяжэй падпісваць гульцоў з краін ЕС, але лягчэй – футбалістаў з краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз.

У той жа час АПЛ скардзіцца, што з-за новых візавых правілаў (сістэмы ачкоў – заўв. Tribuna.com) трансферы клубам абыходзяцца значна даражэй, паколькі зараз ім трэба падпісваць ужо вядомых гульцоў, а не перспектыўных.