Усе навіны

Жазэ Маўрынью: «У асобных матчах мы здольныя дамагацца выніку, нават супраць топ-каманд, але на дыстанцыі сезона з гэтым узнікаюць праблемы»

6 сакавіка 2023, 11:51

Галоўны трэнер «Ромы» Жазэ Маўрынью пракаментаваў перамогу каманды ў матчы чэмпіянату Італіі супраць «Ювентуса» (1:0).

«Мне да гэтага часу сумна, калі я ўспамінаю гульню супраць «Крэманэзе», з гэтым цяжка змірыцца. Калі мы гуляем як каманда, а ўсе гульцы выкладваюцца на поўную, мы можам вяртацца дадому з неабходным вынікам. Я рады перамозе, але ўсё яшчэ не адышоў ад выніку ў Крэмоне.

Не хачу сказаць, што тактычная арганізацыя дазволіла нам выйграць сёння, гульня была выйграна дзякуючы стаўленню гульцоў. «Рома» выйграла таму, што гульцы былі лепш і выкладваліся на 100 адсоткаў.

Мы часта перапісваемся з Алегры. Паважаю яго пачуцці зараз. Але магу сказаць, што мне вельмі падабаецца ягоная каманда. І я вельмі шчаслівы, што мы знаходзімся так далёка ад яе, бо нават з 15 ачкамі штрафу «Ювентус» здольны атрымаць 6 ці 7 перамог запар.

Праблема ў тым, што ты ніколі не ведаеш, калі «Рома» дасягне выніку. Мы ўсведамляем свае недахопы і спрабуем іх схаваць. Калі не будзем выкладвацца на 100 працэнтаў – будзем пакутаваць. У асобных матчах мы здольныя дасягаць выніку, нават супраць топ-каманд, але на дыстанцыі сезона з гэтым узнікаюць праблемы», – сказаў Маўрынью.