Усе навіны

Капленка пасля вяртання з Расіі: «Падыход і харчаванне іншыя, і трэнажорная зала, і трэнер па фізпадрыхтоўцы з Германii»

7 сакавіка 2023, 18:22

Паўабаронца «Шахцёра» Мікіта Капленка падзяліўся меркаваннем пра сваю фізічную форму.

Раней 27-гадовы футбаліст выступаў за расійскія «Валгар» і «Чайку».

– Вы былі ў Расіі. Чаму вярнуліся? Эксклюзіўна пракаментуйце для нас: вы памужнелі. Качаецеся? Стыль жыцця?

– Стыль жыцця. Тут і падыход, і харчаванне іншае, і трэнажорная зала, і трэнер па фізпадрыхтоўцы з Германіі. Імкнёмся трымаць сябе ў форме.

– Проста вы зусім сталi больш дарослым. Былі такім хлопцам, а цяпер – мужык.

– Гады. Гады ідуць, – сказаў Капленка.