Усе навіны

«Ман Сіці» хоча выключыць пункт аб адступных у кантракце Холанда

20 сакавіка 2023, 20:23

У «Манчэстэр Сіці» гатовы да перамоваў па новым кантракце з Эрлінгам Холандам, паведамляе 90min.

Клуб зацікаўлены ў тым, каб сярод умоў новай дамовы не было пункта аб абавязковым выкупе гульца за фіксаваную суму. Цяпер клаўзула ў кантракце Холанда складае 200 мільёнаў еўра, яна пачне дзейнічаць з лета 2024 года і будзе паступова змяншацца. Нагадаем, кантракт нарвежца з «Сіці» разлічаны да лета 2027-га.

Нядаўна з'явілася інфармацыя, што «ПСЖ» гатовы заплаціць 200 мільёнаў за Холанда. Таксама захоўваюць цікавасць «Рэал», «Баварыя» і «Барселона». У сваю чаргу, агентка футбаліста, Рафаэла Пімента, заяўляла, што трансферны кошт Эрлінга складае 1 мільярд еўра.