Усе навіны

Кандрацьеў пра адбор Еўра: «Вось ён – шанец здзейсніць спартовы подзвіг. Хачу, каб заўзятары дапамагалі хаця б думкамі»

21 сакавіка 2023, 09:30
3

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў падзяліўся чаканнямі перад першымі матчамі адбору на Еўра-2024. Нагадаем, што беларусы 25 сакавіка правядуць матч са Швейцарыяй, а 28 сакавіка – з румынамі.

– Трывожна на душы?

– Не. Ёсць вялікая надзея, што на гэты раз усё атрымаецца. Бо вось ён шанц здзейсніць спартыўны подзвіг. Чаму гэтага не зрабіць зараз?

– Што пажадаеце заўзятарам?

– Хачу, каб яны заўсёды былі з намі, дапамагалі хаця б думкамі. Як казаў Эдуард Малафееў, трэба, каб іх станоўчыя флюіды былі заўсёды з камандай. А мы пастараемся не падвесці, – сказаў Кандрацьеў.