Усе навіны

Сяргей Паліцевіч: «Дынама» – чэмпіён? Пасля першага тура – так, на першым месцы»

21 сакавіка 2023, 21:20

Абаронца мінскага «Дынама» Сяргей Паліцевіч падзяліўся меркаваннем аб старце чэмпіянату Беларусі. У першым тайме каманда абгуляла «Іслач» (3:0).

– «Дынама» – чэмпіён?

– Пасля першага тура – так, на першым месцы. Наогул цяжка нешта сказаць, бо не з усімі камандамі знаёмыя. Як бы гэта банальна ні гучала, кідацца гучнымі фразамі не вельмі нармальна. Ідзем ад матчу да матчу.

– Наколькі ўнутры каманды з'явілася згулянасць?

– Спецыфіка беларускага футбола – усе адзін аднаго ведаюць. Толькі з маладымі не вельмі знаёмы былi. У любым выпадку завочна ўсіх ведалі. Гулялі супраць адзін аднаго. Вялікай праблемы не было, – сказаў Паліцевіч.