Усе навіны

Футбаліст ЧБ пра рэжымныя акцыі: «Як правіла, сцэнар спускаецца ў клуб. Гаворыцца, што надзець, што казаць, куды глядзець, калі ўсміхацца»

14 траўня, 18:35

Футбаліст чэмпіянату Беларусі на ўмовах ананімнасці расказаў аб рэжымных акцыях, у якіх прымушаюць іх удзельнічаць.

– Як адбываецца апавяшчэнне гульцоў наконт удзелу ў мерапрыемстве?

– Ёсць чалавек, які адказвае за ўзаемадзеянне футбалістаў і трэнераў з прэсай і з грамадскасцю. Як правіла, гэта прэс-аташэ. Ён інфармуе каманду за некалькі дзён да імпрэзы, куды і навошта трэба схадзіць. Інфармацыя даецца загадзя, таму што часта ўдзельнічаюць гульцы, у тым ліку ключавыя. Адпаведна, трэба карэкціраваць падрыхтоўку да матчаў, трэніровачны працэс. Падобным паходам аддаецца прыярытэт [перад футболам].

Як правіла, ёсць нейкі сцэнар, які спускаецца зверху ў клуб, а кіраўніцтва клуба даводзіць яго да каманды. Сцэнар загадзя вядомы, і ўдзельнікі маюць магчымасць загадзя падрыхтавацца, адрэпеціраваць. Таксама гаворыцца, што надзець, што казаць, куды глядзець, калі ўсміхацца, – сказаў футбаліст.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.