Усе навіны

Азіл завяршыў кар'еру ва ўзросце 34 гадоў

22 сакавіка 2023, 14:44

Нямецкі паўабаронца Месут Азіл аб'явіў аб завяршэнні прафесійнай карʼеры.

34-гадовы футбаліст апублікаваў паведамленні ў сацыяльных сетках, дзе абʼявіў аб сваім рашэнні.

Апошнім клубам Азіла быў «Істанбул».

Таксама Месут выступаў за «Шальке», «Вердэр», «Рэал», «Арсенал» і «Фенербахчэ».

У складзе мадрыдцаў ён правёў 159 матчаў, вызначыўшыся 27 галамі і 81 асістам. За лонданскую каманду было 254 гульні – 44 мячы і 79 дзейсных перадач.

У зборнай Германіі на рахунку Азіла 92 сустрэчы. Ён станавіўся чэмпіёнам свету ў 2014 годзе.