Усе навіны

Швейцарскі журналіст Бюнгер: «Мы можам звярнуцца ў ФІФА і сабраць факты, якія дакажуць, што АБФФ не з'яўляецца незалежнай»

25 сакавіка 2023, 10:01

Швейцарскі журналіст Ларс Бюнгер выказаўся Tribuna.com пра матч паміж зборнай Швейцарыі і зборнай Беларусі, які пройдзе 25 сакавіка.

«Цяпер наша ўвага засяроджана на гульні ў суботу і на нашай акцыі пратэсту (прайшла 24 сакавіка - заўв. Тribuna.com).

А на наступным тыдні мы падумаем пра ўсё, што адбылося за гэты час, абмяркуем наступныя крокі нашай кампаніі. Таму што зараз мы ведаем значна больш, чым некалькі тыдняў таму. І вось тады мы падумаем, якімі павінны быць нашыя наступныя крокі, і, магчыма, наступным крокам мог б стаць зварот у ФІФА і падрыхтоўка некаторых фактаў, якія, сапраўды дакажуць, што АБФФ не з'яўляецца незалежнай.

Дарэчы, большасці людзей у Швейцарыі не падабаецца ФІФА, яны думаюць, што гэта карумпаваная арганізацыя, таму, калі мы зможам апублікаваць некалькі газетных артыкулаў пра сітуацыю ў Беларусі з футболам і рэпрэсіямі, гэта можа аказаць ціск на ФІФА, каб яны, нарэшце, адрэагавалі», – сказаў Бюнгер.

Нагадаем, матч Беларусь – Швейцарыя пройдзе без гледачоў у сербскім Нові-Садзе ў суботу 25 сакавіка ў 20:00 па беларускім часе.

Libereco – незалежная нямецка-швейцарская няўрадавая арганізацыя, якая абараняе правы чалавека, у тым ліку ў Беларусі.