Усе навіны

Івулін даў інтэрв'ю Guardian: «Маёй галоўнай мэтай было застацца чалавекам у турме»

25 сакавіка 2023, 13:11

Інтэрв'ю з журналістам Tribuna.com Аляксандрам Івуліным 25 сакавіка з'явілася на галоўнай старонцы спартыўнага раздзелу брытанскага выдання The Guardian.

«Маёй галоўнай мэтай было застацца чалавекам у турме.

Каб выжыць там, трэба падрыхтавацца, знайсці агульную мову і быць добрымі адзін да аднаго, як бы цяжка гэта ні было. Калі ты ўяўляеш надзею для столькіх людзей, ты не можаш прайграць», – сказаў Івулін.