Усе навіны

Паўлаў пасля 0:1 ад «Смaргонi»: «Не думаю, што «Віцебск» не хацеў выйграць»

11 траўня, 19:22

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Смaргонню» (0:1) у 8-м туры ЧБ.

– Я не думаю, што хлопцы не хацелі выйграць. Усе разумелі адказнасць матчу, і ход добры набрала наша каманда. Аднак адна справа якасна абараняцца, а іншая справа якасна абараняцца і яшчэ пазіцыйна атакаваць і добра гуляць у чужой штрафной.

А гэта патрабуе пэўнага майстэрства, якога ў нас, магчыма, няма. Можа, я ў нечым вінаваты. Атрымалі сёння 0:1. Мусіць, заканамерна.

– Умовы надвор'я неяк адбіліся на матчы?

– Дзве каманды гулялі ў аднолькавых умовах.

– Чырвоная картка гульца «Смаргоні» неяк паўплывала на гульню?

– Вядома, нам было лягчэй дастаўляць мяч у зоны, што мы спрабавалі рабіць, але нічога не змаглі выціснуць з гэтага, – сказаў Паўлаў.