Усе навіны

Адбор Еўра-2024: Хвашчынскі, Палякоў і 4 прарэжымныя падпісанты – у старце на матч Беларусі са Швейцарыяй

25 сакавіка 2023, 19:10
1

Георгій Кандрацьеў і Мурат Якін выставяць наступныя стартавыя саставы на матч кваліфікацыі Еўра-2024.

Беларусь: Кудравец, Юзэпчук, Палякоў, Волкаў, Малькевіч, Яблонскі (к), Сялява, Эбонг, Грэчыха, Кавалёў, Хвашчынскі.

Запасныя: Плотнікаў, Макаўчык, Сцяпанаў, Швяцоў, Хадаркевіч, Быкаў, Шаўчэнка, Бахар, Бачароў, Капленка, Клімовіч, Марозаў.

Швейцарыя: Зомер, Відмер, Эльведы, Аканджы, Закарыя, Фройлер, Джака (к), Штэфен, Рыкарда Радрыгес, Рубен Варгас, Ітэн.

Матч Беларусь – Швейцарыя пачнецца ў сербскім Нові-Садзе ў 20:00.

Нагадаем, Адрэй Кудравец, Захар Волкаў, Уладзіслаў Малькевіч і Яўген Яблонскі з'яўляюцца падпісантамі праўладнага ліста спартсменаў.