Усе навіны

Нета падоўжыў кантракт з «Борнмутам»

28 сакавіка 2023, 17:10

Галкіпер «Борнмута» Нета падоўжыў кантракт. Пагадненне дзейнічае да лета 2026 года.

33-гадовы варатар з'яўляецца капітанам каманды. Бразілец перайшоў у «Борнмут» у жніўні мінулага года з «Барселоны».

У бягучым сезоне ён правёў 18 матчаў за «Борнмут», прапусціў 25 галоў і 4 разы адыграў «на нуль».