Усе навіны

Дынга падпісаў кантракт з «Шахцёрам», клуб чакае дазвол на працу (Татур)

31 сакавіка 2023, 18:23
2

24-гадовы сербскі абаронца Дамінік Дынга падпісаў кантракт з «Шахцёрам». Клуб чакае дазвол на працу. Пра гэта паведамляе журналіст Уладзіслаў Татур.

У мінулым сезоне Дынга выступаў за «Ардабасы», за які правёў 8 матчаў.

У сезонах-2020-2021 выступаў за мiнскае «Дынама». На яго рахунку 39 матчаў, 1 гол, 1 галявая перадача.

Раней стала вядома, што з «Шахцёра» зняты трансферны бан. Нагадаем, што камітэт па статусе і пераходах АБФФ наклаў забарону на рэгістрацыю новых гульцоў з-за доўгу салігарчан перад экс-капітанам Сяргеем Паліцевічам.