Усе навіны

«Ліверпуль» цікавіцца Антоніу Сілвай

2 красавіка 2023, 22:19

Цэнтральны абаронца «Бенфікі» Антоніу Сілва прыцягнуў увагу «Ліверпуля», паведамляе A BOLA.

Клаўсула гульца – 100 млн еўра, роўна столькі давядзецца заплаціць мерсісайдцаў, калі яны вырашаць набыць 19-гадовага партугальца.

Раней паведамлялася, што матчы Сілвы наведвалі скаўты «Рэала». Мінулым летам гульца спрабаваў купіць «ПСЖ».

На рахунку гульца 4 галы ў 34 матчах гэтага сезона.

Увосень Сілва дэбютаваў за зборную Партугаліі ў таварыскім матчы супраць Нігерыі (4:0), пазней згуляў адзін матч на ЧС-2022 супраць Паўднёвай Карэі (1:2).