Усе навіны

«Чэлсі» звольніў Потэра

2 красавіка 2023, 22:37

Грэм Потэр пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Чэлсі», паведамляе афіцыйны сайт клуба.

В. а. галоўнага трэнера прызначаны Бруна Салтар. Клуб падзякаваў Потэру за працу і пажадаў поспехаў у будучыні.

47-гадовы Грэм Потэр узначаліў «Чэлсі» 8 верасня 2022 года пасля звальнення Томаса Тухеля. Да гэтага ён трэніраваў «Брайтан». Пры ім каманда дайшла да 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе згуляе з «Рэалам».

У чэмпіянаце Англіі «Чэлсі» займае 11-е месца – 38 ачкоў у 28 матчах. 1 красавіка каманда дома саступіла «Астан Віле» (0:2).