Усе навіны

«Чэлсі» не будзе спяшацца з прызначэннем новага трэнера – у шорт-лісце з'явіліся Спалеці і Гласнер

3 красавіка 2023, 18:05

Кіраўніцтва «Чэлсі» не будзе фарсіраваць працэс прызначэння новага галоўнага трэнера пасля звальнення Грэма Потэра, сведчыць The Telegraph.

Лонданскі клуб хоча правесці сумоўе мінімум з 5 патэнцыйнымі кандыдатамі. Акрамя згаданых раней свабодных агентаў Юльяна Нагельсмана, Маўрысіа Пачэціна і Луіса Энрыке, у шорт-лісце таксама з'явіліся Лучана Спалеці з «Напалі» і Олівер Гласнер з «Айнтрахта».

Адзначаецца, што кожны са спецыялістаў мае сваю ўласную стратэгію, таму «Чэлсі» хоча вызначыцца, хто лепш падыдзе іх праекту.

У верасні пасля звальнення Томаса Тухеля лонданцы размаўлялі толькі з двума трэнерамі – Потэрам і Пачэціна.