Усе навіны

Кай Хаверц: «Чэлсі» не заслугоўвае быць 11-м у АПЛ»

5 красавіка 2023, 10:45

Форвард «Чэлсі» Кай Хаверц пракаментаваў нічыю з «Ліверпулем» (0:0) у перанесеным матчы 8-га тура АПЛ.

«Я думаю, што мы павінны былі выйграць. Асабліва шмат момантаў у нас было ў першым тайме. У другой палове, думаю, была нічыйная гульня. Магчыма, у першым тайме мы заслугоўвалі забіць, але ў выніку 0:0.

Можа, нам не хапіла ўпэўненасці. Асабліва пасля паражэння «Астан Віле». І звальненне галоўнага трэнера не дапамагло ў гэтым плане. Але мы ўсе – прафесіяналы, мы павінны забіваць. Мы павінны працягваць ваяваць.

З ВАР было зразумела, што я забіў рукой. Гэта цяжка. Мой гол «Ліверпулю» на «Энфілдзе» таксама адмянілі. Трэба было дачакацца рашэння ВАР. Я мушу прыняць гэта.

Звальненне Потэра – гэта таксама цяжка. Як заўсёды, калі коўч пакідае клуб. Гэта няпроста, таму што наша праца – выйграваць матчы. Калі трэнера звальняюць, мы таксама мусім браць на сябе адказнасць за гэта.

Мы мусім прыняць сітуацыю, як яна ёсць. Мы мусім быць прафесіяналамі. Я павінен паважаць Бруна Сальтара і яго трэнерскі штаб. Не наша праца думаць пра тое, хто прыйдзе на замену Потэру. Гэта вырашаюць уладальнікі. Мы мусім выконваць працу на полі.

Але калі ёсць трэнер на доўгатэрміновую перспектыву, нам, гульцам, лягчэй. У нас ёсць асоба, усе нас бачаць – мы ўсе вельмі засмучаныя сыходам Грэма, але мы павінны прыняць сітуацыю.

У чэмпіянаце засталося згуляць 9 матчаў, «Чэлсі» не заслугоўвае быць 11-м. Непрыемна быць на такім месцы, але ўсе мы мусім трымацца разам.

Мы выйшлі ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў. Мы павінны атрымаць як мага больш упэўненасці ў будучых матчах. Як гульцам на полі, нам таксама патрэбны заўзятары. Мы ўваходзім у восем найлепшых каманд Еўропы (гаворка пра ЛЧ – заўв.). Наша становішча непрыемнае, але мы павінны трымацца разам», – сказаў Хаверц у размове са Sky Sports.