Усе навіны

Мексіканскі арбітр, які ўдарыў гульца каленам у пахвіну, атрымаў 12-матчавую кваліфікацыю

5 красавіка 2023, 17:38

Дысцыплінарны камітэт Федэрацыі футбола Мексікі дыскваліфікаваў суддзю Фернанда Эрнандэса на 12 матчаў за ўдар каленам у пахвіну гульца «Леона» Лукаса Рамэра.

Пры гэтым самога Рамэра адхілілі на два матчы. Таксама дысцыплінарны камітэт дыскваліфікаваў дырэктараў «Амерыкі» і «Леона» за абразы ў бок арбітра.