Усе навіны

Энрыке стаў асноўным кандыдатам для «Чэлсі», Нагельсман не хоча вяртацца да працы ўжо зараз

5 красавіка 2023, 20:12

Іспанскі трэнер Луіс Энрыке стаў асноўным прэтэндэнтам на пасаду ў «Чэлсі», сведчыць Daily Mail.

Адзначаецца, што Энрыке ўжо даўно працуе над англійскай мовай. Была інфармацыя, што яго прадстаўнікі адправілі мэнэджменту «Чэлсі» прэзентацыю PowerPoint з планаваннем праекту каманды.

Журналіст The Guardian Джэйкаб Штайнберг дадае, што ініцыятарам запрашэння Юліяна Нагельсмана з'яўляецца саўладальнік Бегдад Эгбалі. Аднак сам немец не хоча вяртацца да працы ўжо зараз, маючы намер зрабіць паўзу да лета. Таксама кіраўніцтва клуба плануе дэталёва разгледзець недахопы коўча, якія прасочваліся ў «Баварыі» – рысы характару і пастаянныя тактычныя эксперыменты.

Акрамя таго, лонданцы зацікаўлены ў кандыдатурах Маўрысіа Пачэтына (вольны агент), Олівера Гласнера («Айнтрахт») і Рубена Амарыма («Спортынг»). Альтэрнатыўны варыянт – Фрэнк Лэмпард у статусе выконваючага абавязкі.