Усе навіны

У лідара Серыі С менш галоў, чым у апошняй каманды

6 красавіка 2023, 16:46

Найлепшая каманда трэцяга па сіле дывізіёна чэмпіянату Італіі мае больш нізкую выніковасць, чым самая слабая.

У актыве «Феральпісала», якое з 65 ачкамі ў актыве займае першае месца, 38 забітых галоў пры 19 прапушчаных. 20-я «П'ячэнца» забіла на адзін мяч больш, але прапусціла 58.

У гэтым сезоне каманды правялі дзве вочныя сустрэчы ў рамках Серыі С і абмяняліся выязнымі перамогамі.