Усе навіны

Гол Вераса вывеў «Аіджал» у групавы этап Суперкубка Індыі

6 красавіка 2023, 17:32

«Аіджал» нападаючага Івана Вераса абыграў ТРАУ (1:0) і выйшаў у групавы этап турніру. Адзіны мяч забіў беларускі форвард.

«Аіджал» выйшаў у групавы этап Суперкубка Індыі, у якім удзельнічаюць 5 прадстаўнікоў Першай лігі (Д2. Турнір, дзе выступае каманда Вераса) і 11 клубаў з індыйскай Суперлігі.

У сезоне беларускі форвард вызначыўся 2 мячамі ў 8 паядынках Першага дывізіёна Індыі.