Усе навіны

«Каспій» Плотнікава, Залескага і Падстрэлава прайграў пяць з пяці матчаў чэмпіянату Казахстана. Брамнік прапускае 2,5 мяча ў сярэднім за гульню

8 красавіка 2023, 16:20

«Каспій» беларусаў Максіма Плотнікава, Аляксея Залескага і Дзмітрыя Падстрэлава прайграў пяць з пяці матчаў чэмпіянату Казахстана.

Беларускі брамнік Плотнікаў прапускае 2,5 мяча за гульню ў сярэднім. Футбаліст правёў чатыры матчы супраць «Мактаарала» (1:3), «Кайрата» (1:3), «Табола» (0:1) і «Ардабасы» (1:3) у якіх прапусціў дзесяць мячоў.

Адзначым, што «Каспій» з'яўляецца адзінай камандай чэмпіянату, якая не набрала ніводнага ачка.