Усе навіны

Кіміх справакаваў бойку пасля матчу з «Фрайбургам»

9 красавіка 2023, 09:13

Учора «Баварыя» на выездзе мінімальна перамагла «Фрайбург» у 27-м туры Бундэслігі.

Па завяршэнні матчу паўабаронца мюнхенцаў Ёзуа Кіміх пайшоў святкаваць перамогу перад заўзятарамі суперніка. Тыя асвісталі яго, пасля чаго да Кіміха падбеглі гульцы «Фрайбурга» і завязалася бойка. Галоўны арбітр супакоіў сітуацыю, паказаўшы па жоўтай прадстаўнікам абедзвюх каманд – самому Ёзуа і Лукасу Хелеру з «Фрайбурга».

Пазней Кіміх папрасіў прабачэння за свае паводзіны: «Было вельмі шмат эмоцый, мы шмат перанеслі. Гэтая перамога была вельмі важнай для нас, бо параза ў Кубку глыбока засела. Я дазволіў эмоцыям завалодаць сабой, гэтага не трэба было рабіць. Можаце лічыць, што гэта было неспартовыя паводзіны», – сказаў гулец.

На гэтым тыдні «Фрайбург» двойчы прымаў «Баварыю». 4 красавіка падапечныя Крысціяна Штрайха выбілі мюнхенцаў з Кубка Германіі (2:1).