Усе навіны

Сыход Піке і новы кантракт для Хаві – крокі «Барселоны», каб вярнуць Месі (Marca)

9 красавіка 2023, 15:47

«Барселона» працуе над стварэннем камфортнага асяроддзя ў клубе для магчымага вяртання Ліянэля Месі, паведамляе Marca.

Галоўны трэнер каманды Хаві мае пастаянны кантакт з аргенцінцам – гэта дае разуменне Леа, што яго вяртання чакаюць у клубе. Некалькі дзён таму прэзідэнт Жаан Лапорта заявіў аб магчымым падаўжэнні кантракту з Хаві. Гэта было зроблена, каб даць Месі ўпэўненасць, што ён вернецца ў «Барселону», дзе будзе гуляць пад кіраўніцтвам Хаві.

Таксама сыход Жэрара Піке – яшчэ адзін крок «Барселоны» для вяртання Леа. У іх сапсаваныя адносіны, таму што Месі лічыць, што Жэрар актыўна ўдзельнічаў у развітанні Леа з каталонцамі. Таксама «Барселона» хоча падоўжыць кантракты з Серджы Бускетсам і Жорзі Альбай – другі з'яўляецца добрым сябрам Месі.

«ПСЖ» паспрабуе пераканаць Месі не вяртацца ў «Барселону», прапанаваўшы лепшыя фінансавыя ўмовы. Таксама, каб Леа застаўся ў Парыжы, настойвае Кіліян Мбапэ.

Была інфармацыя, што Месі спадзяецца асабіста абмеркаваць з Лапортай вяртанне ў «Барселону».