Усе навіны

Абаронца «Леха» Саламон дыскваліфікаваны на тры месяцы за пазітыўны допінг-тэст

13 красавіка 2023, 13:15

УЕФА прыняла рашэнне аб трохмесячным адхіленні абаронцы «Леха» і зборнай Польшчы Барташа Саламона, які здаў станоўчы допінг-тэст пасля матчу 1/8 Лігі канферэнцый супраць «Юргордэна».

На час дыскваліфікацыі іграку забаронена не толькі ўдзельнічаць у матчах, але і трэніравацца разам з камандай. У прыватнасці, Саламон не зможа дапамагчы «Леху» у чвэрцьфінальным супрацьстаянні Лігі канферэнцый з «Фіярэнцінай». Першы матч – сёння ў 22.00.

«Лех» ужо паведаміў, што будзе аспрэчваць рашэнне УЕФА.