Усе навіны

Экс-трэнер зборнай Украіны Саба: «Лукашэнка і яго прыхвастні – такія ж ######, як расіяне. Беларусi ўжо няма, там Расія-2»

14 красавіка 2023, 20:42
7

Былы трэнер зборнай Украіны Ёжэф Саба падзяліўся меркаваннем пра Беларусь i рэжым Лукашэнкi.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Лукашэнка і яго прыхвастні – гэта такія ж ###### [паскудныя людзі] і падонкі, як і расіяне. Я не ўсіх беларусаў маю на ўвазе, а тых, хто супраць нас ваюе.

Лукашэнка аддаў Беларусь у карыстанне Расіі. Беларусі ўжо няма, там Расiя-2. Атрымліваецца, што ў спаборніцтвах удзельнічае Расія-2. Пачакайце, хутка расійскія футбалісты прымуць беларускае грамадзянства і будуць спакойна сабе гуляць. Яны ж усе хітрадупыя, усяляк прыдумляюць, як абысці забароны.

Я сваім дзецям і ўнукам сказаў: «Пакуль я жывы, вы ніколі не будзеце сябраваць і мець зносіны з рускімі і беларусамі», – выказаўся Саба.

Паказаць яшчэ 7