Усе навіны
Photo

У сеціве з'явіліся фатаграфіі хатняй формы «Барселоны» на сезон 2023/24

17 красавіка 2023, 18:05

Партал Footy Headlines апублікаваў фатаграфіі хатняй формы «Барселоны» на наступны сезон.

Каталонцы ў сезоне 2023/24 вернуцца ў класічны дызайн футболак, які быў у каманды ў 1912 годзе, а затым паўторна ў 1990-х. Галоўная дэталь – класічныя палоскі камплекта маюць ромбападобны ўзор з абодвух бакоў. Гэта звязана са старым ромбападобным лагатыпам жаночай каманды «Барселоны».

Колер формы – традыцыйна сіне-гранатавы. Вытворца камплекта – Nike, з якім «Барселона» супрацоўнічае з 1998 года.

фота: Footy Headlines