Усе навіны

Марозаў з мінскага «Дынама» паўторыць рэкордныя для ЧБ галявыя серыі са старту, калі заб'е «Нафтану»

17 красавіка 2023, 17:50

Нападаючы мінскага «Дынама» Уладзіслаў Марозаў у першых чатырох турах чэмпіянату Беларусі забіў 5 мячоў, ён вызначыўся ў кожным паядынку.

Дагэтуль у вышэйшай лізе было толькі два выпадкі больш працяглых дзейсных серый з пачатку турніру.

Так, у чэмпіянаце-1994/95 Міхаіл Пацко з КІМа забіваў у пяці гульнях запар (6 галоў). А ў 2000-м мінскі дынамавец Аляксандр Вяжэвіч паўтарыў яго дасягненне, але ўстанавіў рэкорд па колькасці забітых мячоў на адрэзку (8).

Наступны матч «Дынама» правядзе з «Нафтанам» 22 красавіка.